У Мінскай гарадской ратушы ўзнагародзілі працаўнікоў бытавога абслугоўвання насельніцтва

29 марта 2024

Напярэдадні дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Мінскай гарадской ратушы сабраліся прадстаўнікі гэтай сферы. У святочнай зале гучалі словы падзякі людзям, якія ствараюць камфорт і ўтульнасць у сталіцы. Узнагароды атрымалі каля 30 работнікаў дарожных службаў, зялёнага будаўніцтва і іншых прадпрыемстваў. Ганаровыя граматы і падзякі прадстаўнікам галіны ўручыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

У 2024 годзе перад камунальнымі службамі стаяць сур'ёзныя задачы па ўсіх кірунках прац - ад добраўпарадкавання да капрамонту. У сталіцы працягнуць удасканальваць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, уладкоўваць для жыхароў новыя зоны адпачынку.