Леаніду Барткевічу сёння магло б споўніцца 75 гадоў

25 мая 2024

25 мая 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Барткевіча - голаса культавых "Пясняроў". У 1970-м па асабістым запрашэнні Уладзіміра Мулявіна ён стаў галоўным тэмбрам, які выконваў хіты легендарнага ВІА: "Александрына", "Беларусь", "Бярозавік". Заслужаны артыст Беларусі назаўжды ўпісаў свае ініцыялы ў залаты склад ансамбля.

Да вялікай сцэны Леанід Барткевіч скончыў музычную школу па класе трубы, музіцыраваў у харавым ансамблі "Юнацтва" пры кансерваторыі. Архітэктар па першым дыпломе, ён прыклаў руку да аблічча Мінска: кінатэатр "Кастрычнік" узвялі па праекце Леаніда Барткевіча. "Пясняры" аб’ездзілі ўвесь Савецкі Саюз, першымі засвяціліся на заходняй сцэне. Амерыканскую мару Леанід Барткевіч прамяняў на "Родны кут" і вярнуўся ў Беларусь.

Пясняра не стала ў красавіку 2021-га.