Унікальны выставачны праект прэзентавалі ўчора ў МЗС нашай краіны

20 января 2016

"Беларусь і беларусы". Тут пастараліся займальнай мовай распавесці пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця краіны, даць кароткую характарыстыку набытку культуры, паказаць нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці. Змест выставы дзеліцца на два тэматычныя комплексы. Адзін прысвечаны гісторыі Беларусі, другі - культурнаму набытку. Арганізатарам праекта выступіў Нацыянальны гістарычны музей.

Выставу "Беларусь і беларусы" ўжо чакаюць у краінах Еўропы і Азіі. Экспазіцыйны графік распісаны на год. Арганізатары разлічваюць, што яна будзе даступная шырокай аўдыторыі. Яе ўбачаць наведвальнікі не толькі пасольстваў, але і важных міжнародных дзелавых і культурных мерапрыемстваў.