Свята працы адзначаюць у Беларусі

1 мая 2024

Мы - народ пераможцаў. Таму гэты дзень стартаваў з памятных мерапрыемстваў. Да падножжа абеліска "Мінск - горад-герой" ляглі вянкі і кветкі ад беларусаў воінам, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.

А пасля ў сталічным парку Перамогі разгарнуліся святочныя мерапрыемствы. Там сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, дзяржаўных органаў кіравання, ветэраны працы, вялікая колькасць дзяцей і моладзі. Свае дасягненні прадставілі розныя галіны эканомікі. Моцныя поціскі рукі і словы шчырай падзякі прагучалі ў адрас прадстаўнікоў працоўных дынастый. Настаўнікі, аграрыі, урачы. Яны прыехалі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Па традыцыі павіншаваў лепшых работнікаў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў. Для дзяцей і моладзі шмат забаў.