Падзеі паўночнага рэгіёна Беларусі

3 марта 2018

У Оршы адкрыўся інкубатар малога бізнесу. Неўзабаве з'явіцца яшчэ адзін і ў горадзе Барань. Васільковы настрой у любым месцы свету. Білеты на 27 фестываль “Славянскі базар” паступілі у продаж у Інтэрнеце. На экскурсію ў аптэку. Незвычайная гістарычная экспазіцыя ў Паставах. Пра падзеі з паўночнага рэгіёна Беларусі - у наступным дайджасце.

Расказвае Марына Раманоўская. У дапамогу маладым прадпрымальнікам. Інкубатар малога бізнесу адкрыўся ў Оршы. Плюс у тым, што офісныя і вытворчыя плошчы даюць на льготных умовах. У дапамогу і поўны комплекс юрыдычных паслуг. У перспектыве на яго аснове плануюць стварыць ІТ-кластар. Хутка бізнэс-інкубатар пачне працаваць і ў горадзе Барань Аршанскага раёна. На думку спецыялістаў, ён павінен стаць узорным.

Васільковы настрой. Білеты на 27 “Славянскі базар” можна набыць у любым месцы свету праз сайты білетных аператараў. Першы этап продажу ўключае квіткі на шоу-праграмы ў Летнім амфітэатры. На галоўнай сцэне міжнароднага форуму выступяць Мікалай Баскаў, Алена Ваенга, арт-гурт “Хор Турэцкага”, Ірына Алеграва. Праграма фестывалю амаль поўнасцю звярстана. Сярод новых праектаў - шоу братоў Запашных.

І па лекі, і на экскурсію. У Пастаўскай цэнтральнай аптэцы адкрылася гістарычная экспазіцыя, якая адлюстроўвае развіццё фармацэўтычнай службы рэгіёна. На паліцах – аптэчны посуд, рэцэптурныя даведнікі, прадметы для пісьма, лічыльная машынка. Экспанаты для музея аптэкары збіралі разам з жыхарамі райцэнтра. У выставачных залах больш за дзве сотні прадметаў. З найбольш рэдкіх і каштоўных – 200-гадовая аптэкарская шафа, камода і стол.

У абласным цэнтры вызначылі лепшую каманду па пажарным кросфіце. Да ўдзелу запрасілі навучэнцаў каледжаў паўночнага рэгіёна. За перамогу змагаліся 20 каманд. Паласа перашкод размясцілася на тэрыторыі Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага калледжа. Удзельнікі прадэманстравалі не толькі сваю фізічную падрыхтоўку, але і ўменне працаваць у камандзе.