У вобласці прадаўжаецца падрыхтоўка цеплакраніц да зімы

14 сентября 2016

Жыллёвы фонд ужо практычна гатовы да ацяпляльнага перыяду. Спецыялісты завяршаюць рамонт дахаў, стыкаў сценавых панэляў, сістэм ацяплення. Высокі працэнт гатоўнасці і кацельняў, пашпарты гатоўнасці атрымалі ўжо амаль 70 % аб'ектаў.

Наталля Кузьміцкая прадоўжыць тэму. Гэта маленькая кацельня зімой абагравае 300 кватэр і дзіцячы сад у Пухавічах. Каб цяпло трапіла да спажыўцоў своечасова і на працягу ўсяго абагравальнага сезона не было збояў з яго падачай, сёння тут завяршаюць рамонтныя і прафілактычныя работы.

Падчас падрыхтоўкі да зімы ў вобласці праводзяць энергазберагальныя мерапрыемствы. З эксплуатацыі выводзяць неэканамічныя катлы, на менш энергаёмістае замяняюць помпавае абсталяванне.

На мясцовых відах паліва ў Пухавіцкім раёне сёння працуюць 34 цеплавыя пункты. Па праграме энергазберажэння хутка плануюць пабудаваць яшчэ некалькі.

У параўнанні з газавымі, такія цеплакрыніцы больш надзейныя і простыя ў абслугоўванні, а галоўнае, эканамічныя.

Падрыхтоўка да абагравальнага сезона пачынаецца адразу пасля адключэння цеплакрыніц пасля зімы. Сёння гэта кацельня ўжо атрымала пашпарт гатоўнасці. Як і шэраг іншых аб'ектаў, якія абаграюць сацыяльныя ўстановы.

Каб мінімізіваць цепластраты і час адключэння абанентаў ад цеплакрыніц, энергетыкі разам з камунальнымі службамі і МНС папярэдне адпрацоўваюць ліквідацыю пазаштатных і аварыйных сітуацый.