Беларусь сёння адзначае Свята працы

1 мая 2015

Першамай - чырвоны дзень календара не толькі ў нас, але яшчэ і ў 140 краінах свету. Святочныя шэсці, гулянні і мітынгі праходзяць сёння па ўсёй краіне. Літаральна гадзіну таму ў Мінску адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да помніка Леніна. На плошчу Незалежнасці прыйшло 2 тысячы чалавек: прадстаўнікі кампартыі, БРСМ і школьнікі.

А прама зараз на плошчы Дзяржаўнага флага пачынаецца ўшаноўванне працоўных дынастый сталіцы і лаўрэатаў прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы. Затым у парку Перамогі пачнецца канцэрт. Масавыя гулянні пройдуць і ў іншых парках сталіцы, а таксама па ўсёй краіне.