Нацыянальны мастацкі музей прэзентуе "Першыя пробы" навучэнцаў каледжа імя Глебава - дзе яшчэ культурна правесцi выхадныя?

26 апреля 2024

Нацыянальны мастацкі прэзентуе "Першыя пробы" навучэнцаў каледжа імя Глебава. У прэм'ернай выставе 25 графічных работ. А яшчэ дэбюты ў Вялікім, калабарацыя народных Шаранговіча, Коласа і Купалы ў Нацыянальнай бібліятэцы і "Культурныя коды" ў тканінах студэнтаў Акадэміі мастацтваў. Лідзія Заблоцкая запрашае на "Праменад".

Эстэтычны пецярбургскі балет у беларускім Вялікім. У нядзелю, 28 красавіка, будуць паказаны тры дзеянні экзатычнага індыйскага сюжэта. Гісторыю кахання баядэркі расказваюць на нашай сцэне з 2005 года.

Харэаграфічны малюнак ад мастака Марыуса Пеціпа. Ён ствараў у Марыінцы ў 1877-м. Усходнюю легенду "апранаў" у Беларусі народны мастак Расіі Окунеў. За дырыжорскім пультам будзе той, хто і суправаджаў прэм'еру, - Мікалай Калядка. Але ўся увага на Салора - дэбют у Канстанціна Белахвосціка. У пары з ім баядэрка Марына Вежнавец.

А 27 красавіка прастору Вялікага запоўняць фантастычныя мсціўцы-вілісы. "Фатум" Аксаны Волкавай (дарэчы, гэта яе першая рэжысёрская работа) спяваюць ужо чатыры гады. Італьянская опера Пучыні прагучыць і ў суботу.

Голасам уладальніцы міжнароднай прэміі "Брава" Марты Данусевіч прагучыць Ганна. Яе няверным каханым стане тэнар Іван Бярэзін. У магістра тэхнічных навук адна з першых галоўных роляў.

Гасцёўня "Высокае месца" дае арт-прастору маладым. Выглядае як экзаменацыйны клас - там курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў Акадэміі мастацтваў. У кожнай з работ ёсць культурны код, які захаваўся пасля вайны.  

Дзесяць разважанняў на двух паверхах. Дываны-парталы запрашаюць на Сатурн, Марс і Венеру. Праз мадэрн навучэнцы акадэміі працягваюць традыціі "касмічнага" мастацтва Язэпа Драздовіча, у калекцыі інтэр'ерных тканін паказваюць міфы, што распавёў Максім Багдановіч, у дызайнерскіх хустках - таямніцы Гальшанскага замка.

Другая тэма балючая - радыяцыя. Тут няма цытат пра Чарнобыль, наадварот, дасягненні беларускай навукі ў радыебіялогіі. Чытаць на габелене.

Інтэрактыў у гасцёўні прапануюць у Ноч музеяў, што запланавана на 18 мая.

"Сны пра Беларусь" цяпер можна шукаць не толькі на паліцах Нацыянальнай бібліятэкі. Купалаўскімі вершамі натхняўся і народны мастак Васіль Шаранговіч. Такая мастацкая калабарацыя - ад радкоў да карцін. Майстар станковай і кніжнай графікі заўсёды пачынаў са слова. Яго візуальныя пераказы захаваныя ў 70 выданнях. Усе экспануюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Іншы ракурс - з фондаў музеяў Коласа і Купалы і асабістай сямейнай калекцыі.

Паэмы "Адплата кахання", "Адвечная песня" і "Курган" у аўталітаграфіях. Бачанне з 70-х.

Больш культурных явак і арт-пароляў на сайце Белтэлерадыёкампаніі.