Зберагчы культурную спадчыну сіламі моладзі

14 октября 2016

Капсулы з зямлёй з месцаў пахавання савецкіх салдат і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" заклалі ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых. Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках кампаніі "Аднаўленне святынь Беларусі". Вялікае культурнае мерапрыемства - гэта вынік добраахвотніцкага руху БРСМ "Добрае сэрца". У канцы верасня прадстаўнікі беларускай і польскай моладзі сабралі зямлю з чатырох месцаў пахавання савецкіх ваеннапалонных паблізу горада Бяла-Подляска і прывезлі яе ў Беларусь. Працягам дабрачыннай акцыі стала тэматычная выстава фатаграфій культавых аб'ектаў, якія валанцёры добраўпарадкавалі сёлета.

Акрамя таго, прайшоў і міжканфесійны адкрыты дыялог. Удзельнікі яшчэ раз падкрэслілі неабходнасць такіх мерапрыемстваў. А пра важнасць памятнай кампаніі выразна гавораць лічбы - толькі за гэты год сіламі добраахвотнікаў было добраўпарадкавана каля 250 культавых аб'ектаў.