Кнігу "Дзяржаўнасць - нацыянальная ідэя Беларусі" прэзентавалі ў Мінску

1 декабря 2015

Што думаюць замежныя эксперты пра станаўленне Беларусі?

Унікальнае выданне прэзентавалі ў Мінску. Кніга "Дзяржаўнасць - нацыянальная ідэя Беларусі" ўяўляе сабою артыкулы вядомых навукоўцаў і публіцыстаў з Аўстрыі, Італіі, ЗША, Расіі, Францыі і іншых краін. Эксперты выказваюць свой погляд з боку на беларускі шлях. Першы экзэмпляр кнігі ўрачыста перадалі ў Прэзідэнцкую бібліятэку. У праекце было задзейнічана 20 аўтараў і іх творчыя матэрыялы. У тым ліку і "Дыялогі аб цывілізацыі" - праект Агенцтва тэленавін.

Андрэй Крывашэеў, палітычны аглядальнік АТН Белтэлерадыёкампаніі: "Мы, я маю на ўвазе ўсю Белтэлерадыёкампанію, працуем над праектам ужо больш за пяць гадоў, рыхтавалі экспертаў, рабілі ўсё, каб зацікавіць іх у нашым беларускім парадку дня. У палітыцы, у эканоміцы, у сацыяльным развіцці".

Сяргей Мусіенка, кіраўнік аналітычнага цэнтра ECOOM: "Людзі з боку распавядаюць пра нас, як яны нас уяўляюць. Пункт погляду аўстрыйцаў на нас, італьянцаў. Мне Бруна Дзвескі - вядомы гісторык - піша свой погляд на нас, погляд, які ніхто не прэпараваў, не рэтушаваў".

На днях кнігу тыражом на 500 экзэмпляраў выпусціла расійскае выдавецтва. У зборніка артыкулаў будзе і англамоўная версія. Плануецца, што яна выйдзе ў Нью-Ёрку ўжо на наступным тыдні.