Італьянскі спявак Тота Кутуньё прыляцеў у Мінск

17 октября 2014

Ён аб'яднаў усю Італію адной песняй, якая стала тайным гімнам нацыі. Легенда Сан-Рэма - італьянскі спявак Тота Кутуньё - прыляцеў у Мінск. Спявак прыбыў напярэдадні свайго сольнага канцэрта, які пройдзе заўтра ў Палацы Рэспублікі. Адзначым, у Беларусі сеньёр Кутуньё не ўпершыню. У сталіцу спявак прывёз новае шоу.


Тота Кутуньё, спявак (Італія): Мне вельмі падабаецца ў Беларусі. Тутэйшыя жанчыны не страцілі рамантызму і па-ранейшаму слухаюць мае песні, настальгіруюць. Кожны прыезд сюды для мяне - невымоўны зарад энергіяй, пазітыўнымі эмоцыямі. Гэта дорага каштуе.


Тота Кутуньё не толькі спявак, але кампазітар. За апошні перыяд музыкант-мультыінструменталіст - а ў яго сцэнічным арсенале гітара, фартэпіяна, саксафон і ўдарныя - напісаў каля 30 новых песень. У суботу некаторыя з іх прагучаць у Мінску.