Радыёстанцыя “Сталіца” адзначыла 18-годдзе!

26 сентября 2016

З гэтай нагоды ў TNT Rock Club адбыўся рэальны рух “Крок да рока!”. Гасцей мерапрыемства чакала шмат сюрпрызаў, сярод якіх конкурсы, віктарыны, святочны торт і, зразумела, драйвавы рок-канцэрт.

Радыё Сталіца. 18 год.jpg

Радыё Сталіца. 18 год_1.jpg

Радыё “Сталіца”, якая ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, - адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату. 

Радыё Сталіца. 18 год_2.jpg

Асаблівы падыход да музычнага напаўнення эфіру: падборка песень задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока - гэта менавіта тое, што вылучае яе сярод мноства FM-радыёстанцый.

Менавіта таму сваё паўналецце “Сталіца” адзначыць сапраўднай рок-феерыяй, назва якой “Крок да рока!”.

Радыё Сталіца. 18 год_3.jpg

Радыё Сталіца. 18 год_4.jpg

Радыё Сталіца 18 год_5.jpg