Прэм'ера! Дзённікі дзіцячага "Еўрабачання" глядзіце на "Беларусь 1"

29 октября 2018

Перад дзіцячым "Еўрабачаннем" прэм'ера на "Беларусь 1". Сёння ўвечар у нашым эфіры новы праект, сугучны слогану конкурсу - Light up! Журналісты Агенцтва тэленавін пакажуць усю кухню вакальнага першынства ад харэаграфічных рэпетыцый да зборкі сцэны на "Мінск-Арэне".

Гэтым вечарам выпуск прысвечаны шоу-дырэктару конкурсу Гордану Банелу. Дзённікі дзіцячага "Еўрабачання" будуць выходзіць у двух фарматах. Пяціхвілінныя серыі - штодня ў будныя дні ў 20:55. У нядзелю падвядзем вынікі насычанага еўратыдня ў 20:15 на "Беларусь 1".