Вырашыць праблемныя пытанні беларусам дапамагае практыка выязных прыёмаў Адміністрацыяй Прэзідэнта

21 ноября 2018

Так, у Клічаве з жыхарамі сёння сустрэўся галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Дзясятак зваротаў паступілі і падчас тэлефоннай прамой лініі. У асноўным пытанні датычыліся жыллёва-камунальнай сферы. Жыхары аддаленай ад цэнтра вуліцы Зарэчнай звярнуліся з калектыўнай скаргай - нярэдка ў кватэрах з кранаў цячэ каламутная вада, а на вуліцы няма ніводнага ліхтара. Незадаволеныя жыхары і якасцю гандлёвага абслугоўвання. Уладам даручана вырашыць праблемы вуліцы на працягу месяца.

На асабістую сустрэчу да памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Віцебскай вобласці Віталя Воўка запісаліся жыхары Глубоцкага раёна, а таксама Докшыцаў і Полацка. Пытанні і просьбы разнастайныя. Некаторыя з іх датычыліся зямельных спрэчак.

Таксама Віталь Воўк азнаёміўся з інфраструктурай новага мікрараёна ў Глыбокім. Тут сучасны дзіцячы сад, вялікі гандлёвы цэнтр, побач і бальніца. Для камфортнага жыцця, паводле слоў мясцовых жыхароў, не хапае школы. Зараз дзеці вымушаныя ездзіць на іншы канец горада. Таксама Віталь Воўк пабываў на прадпрыемствах рэгіёна.