Паэт і мастак Сяргей Давідовіч прэзентаваў персанальны літаратурны 12-томнік

3 сентября 2020
5 тысяч чалавечых гісторый за 78 гадоў. Паэт і мастак Сяргей Давідовіч прэзентаваў персанальны літаратурны 12-томнік. Юрыст з праваахоўных органаў усё жыццё апісвае побыт і падзеі беларусаў  літаратурнай мовай. Разважае аб чарнобыльскай катастрофе або міграцыі з вёсак. Кнігі пачаў выдаваць яшчэ ў 2016. Аўтар сам прапрацоўвае замалёўкі да твораў, стварае дызайн і фінансуе друк выданняў. 

Серыю зборнікаў прэзентавалі ў рамках Тыдня мастацкага слова. Навукоўцы Акадэміі навук вядуць дыскусіі з беларускімі пісьменнікамі. У нядзелю ўдзельнікі семінараў падвядуць вынікі ў Бялынічах у рамках Дня беларускага пісьменства.