"Нашы. Таленты. Ксенія Аўсянік" глядзіце сёння вечарам

9 декабря 2016

З гадкага качаняці - у цудоўнага лебедзя. Яе хацелі адлічыць з харэаграфічнага вучылішча з-за прафнепрыдатнасці. Ксенія Аўсянік у 14 гадоў паставіла нумар для дзіцячага "Еўрабачання". Юная танцорка праваліла балетны форум у Лазане, але на адрытым уроку заваявала кіраўніцтва англійскай школы і выйграла поўны гранд на навучанне. Яшчэ вучаніцай выйшла на прафесійную сцэну Лондана. І менавіта пад яе Англійскі нацыянальны балет паставіў "Жар-Птушку". Сёння беларуска - у статусе прымы Берлінскага балета. Не прапусціце вечарам - "Нашы. Таленты. Ксенія Аўсянік".