Міхаіл Мясніковіч правёў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць

16 августа 2013
Інвестыцыйныя праекты, што рэалізуюца на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне, сусветнага ўзроўню. Пра гэта заявіў журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі. Падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва дробнасартавога драцянога стану на прадпрыемстве БМЗ. Арганізацыя вытворчасці сартавога пракату дазволіць пазбегнуць гандлю адліванай нарыхтоўкай і блюмамі і перайсці на вытворчасць прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю. Кошт гэтага праекта складае каля 330 млн еўра.

Таксама падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць кіраўнік урада азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі аб'ектаў да Дажынак-2013.