Міні-агарод вырасцілі на даху

13 июля 2017

Пятрушка, радыса, агуркі спеюць ва ўнутраным дворыку Чырвонага касцёла. Там на бытавым будынку размясцілася адмысловая зялёная лесвіца. Зеляніна расце разам з кветкамі і вінаградам. У верасні паспеюць і кавуны. Якім чынам кветкавыя плантацыі ператварылі ў градкі з гароднінай - матэрыял Юліі Токар.

Белая герань, чырвоныя ружы, фіялетавыя бягоніі – больш за дзве тысячы кветак ствараюць непаўторны духмяны аазіс. Асобныя кампазіцыі ўпрыгожваюць фасад Чырвонага касцёла і цэнтральны ўваход, стракатыя астраўкі расцвітаюць уздоўж альпінарыяў і каменных бардзюраў. Сёлета да жывога асарці дадалі гародніну.

Міні-агарод размясціўся літаральна на даху гаража. Дзесяць градак ствараюць адмысловую зялёную лесвіцу. Тут кроп, пятрушка, радыска - заўсёды свежыя. Зеляніна расце побач з лілеямі і клемацісамі. Нават праэксперыментавалі з кавунамі. Сакавітыя ягады паспеюць ужо ў верасні.

Тут спее вінаград. Не только зялёны, белы, сіні – дэсертных гатункаў. Маленькія расліны непатрабавальныя, добра падыходзяць для нашага клімату. Селекцыя беларуская, расійская, прыбалтыйская, французская - пачастуемся ягадай наступным летам.

А гэта пасека на даху касцёла пацвярджае - сем'і ствараюцца на нябёсах. У пяці вуллях руплівыя пчолы захоўваюць мёд. Некалькі разоў на дзень яны вылятаюць па залацісты нектар на кветкавыя плантацыі.

Салодкі бурштын, свежыя агуркі і таматы, чырвоныя сакавітыя яблыкі: унутраны дворык касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску – накшталт хатняга падвор'я, дзе ўраджай заўсёды свежы і пад рукой. У наступным сезоне плошчы пад агарод плануюць павялічыць, некалькі градак размесцяць таксама на даху храма - бліжэй да сонейка.