Віншаванне Прэзідэнта да 9 Мая

9 мая 2016

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэтая гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаем даніну глыбокай пашаны гераічнасці і самаахвярнасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўжды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. У адзіным страі з братэрскімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага ярма, а, вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднавілі разбураныя гарады і спаленыя сёлы.

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы падзякі мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўсе нягоды ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон!

Мы будзем вечна памятаць і свята паважаць імёны мільёнаў - тых, хто ваяваў за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка