Музыка групы "J:Морс" гучыць у новым фільме сына Дэвіда Боуі

28 февраля 2018

Поспех? Разлік? Або проста талент? Беларуская музыка зараз гучыць у новым фільме сына Дэвіда Боуі. Фрагменты адразу дзвюх кампазіцый групы "J:Морс" скарыстаныя ў стужцы "Нямы" рэжысёра Дункана Джонса. Паводле сюжэту, нямы бармэн Леа страчвае ўмілаваную і спрабуе дастукацца да ісціны. Адзін з удзельнікаў крымінальнай гісторыі - гангстар Максім - у навушніках слухае лірычныя песні "J:Морс" - "Айсбергі" і "Басанож па маставой".

Прэм'ера карціны адбылася на адным з найбуйнейшых сусветных анлайн-сэрвісаў для кіно і серыялаў. У фільмаграфіі сына Дэвіда Боуі такія папулярныя фільмы, як "Зыходны код", "Варкрафт", "Месяц 2112".