Губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём

18 июля 2018

Праблемныя сітуацыі жыхароў Крупскага раёна сёння разглядаў губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка на асабістым прыёме. Спектр пытанняў - ад працаўладкавання і правоў на маёмасць да добраўпарадкавання вуліц і рамонту дамоў. Жыхар пасёлка Крупскі Іван Мішын паскардзіўся на тое, што з даху дома працякае вада ў яго і суседскія кватэры. Праўда, пасля нядаўніх ліўняў памяшканні засталіся сухімі. Наша здымачная група разам з супрацоўнікамі ЖКГ высвятляла сітуацыю на месцы.

Такім чынам, са слоў гаспадара кватэры, вада працякае са столі і сцен менавіта ўзімку. Свой вердыкт па гэтым выпадку вынес і кіраўнік цэнтральнага рэгіёна: бліжэй да халоднай пары года праверыць дах яшчэ раз.

Усяго Анатоль Ісачанка сёння разгледзеў 10 пытанняў. Наступны асабісты прыём грамадзян губернатар Мінскай вобласці правядзе ў першы дзень жніўня.