Свой рэгіянальны канал стаў даступны і жыхарам Брэсцкай вобласці. Больш як 16 гадзін тэлевізійнага вяшчання за суткі. На працягу дня 6 выпускаў рэгіянальных навін, амаль паўтары гадзіны дыялогу з гледачамі ў прамым эфіры, шэраг праектаў уласнай вытворчасці.
Калектыў Тэлерадыёкампаніі “Брэст” працуе над новымі праектамі, якія выйдуць у эфір у бліжэйшы час. Шмат сюрпрызаў і творчых падарункаў гледачам нашы калегі з рэгіёна рыхтуюць і да навагодніх святаў.