На саміце ЕАЭС сёння разгледзяць 14 пытанняў

14 мая 2018

Праз некалькі гадзін у Сочы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Гэта першая ў годзе сустрэча лідараў краін ЕАЭС. У ёй прымуць удзел прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і прэм'ер-міністр Арменіі. У якасці госця запрошаны прэзідэнт Малдовы. На перамовах разгледзяць 14 пытанняў, у тым ліку прадастаўленне Кішынёву статусу назіральніка. На парадку дня - стварэнне адзіных рынкаў тавараў і паслуг, умацаванне гандлёва-інвестыцыйных сувязяў і кааперацыі ў вытворчасці і тэхналогіях. На пасяджэнні абмяркуюць асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на год і лібералізацыю асобных сектараў паслуг.