Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" рыхтуецца сустракаць гледачоў

18 августа 2023

Брэст рыхтуецца сустракаць гасцей міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая Вежа". Форум мастацтваў збярэ эстэтаў ужо  27  раз. У афішы заяўлена адразу 9 краін. Змена дзеянняў у фармаце 28 на 28 - гэта суадносіны спектакляў і саміх акцёрскіх труп. Ніякіх моўных бар'ераў для гледача. Пачуем спектаклі на беларускай, рускай, армянскай, казахскай і славенскай.

Разгорнецца агляд на некалькіх пляцоўках. Галоўная лакацыя - Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (задзейнічаюць і вялікую і малую залы). Далучацца да марафона лялечны і абласны грамадска-культурны цэнтр. Спектакль адкрыцця ацэнім ужо 8 верасня. Уступныя тытры форуму дасць праца Горкаўскага - "Граф Монтэ-Крыста". Фінальны акорд фестывалю за разанскай трупай 16 верасня.