У 2024 годзе адкрыюць 3 новыя станцыі метро на зялёнай ветцы

19 марта 2024

Ад "Аэрадромнай" праз "Немаршанскі сад" да "Слуцкага гасцінца". Адразу тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску сёлета. Гатоўнасць высокая - 80 % і вышэй. Аб'екты падземнай магістралі 19 сакавіка інспектаваў мэр сталіцы. Уладзімір Кухараў ацаніў ход будаўнічых работ і наяўнасць матэрыялаў. Разам з профільнымі службамі наведаў платформы і электрападстанцыі, таксама ў маршруце электрадэпо "Слуцкае". На новым участку Зеленалужскай лініі метро зараз працуюць амаль 450 чалавек.

Адначасова з трэцяй лініяй вядзецца распрацоўка чацвёртай. Яна будзе кальцавой і звяжа ўсе веткі Мінскага метрапалітэна. Падземная траса будзе дубліраваць другое аўтатранспартнае кальцо. У перспектыве гэта 17 станцый і больш за 25 км.