У сталіцы працягваецца будаўніцтва і добраўпарадкаванне парка Уга Чавеса

12 апреля 2024

Прагулкі на свежым паветры, катанне на атракцыёнах і казачны гарадок. У сталіцы працягваецца маштабнае будаўніцтва і добраўпарадкаванне парку імя Уга Чавеса. Новае месца адпачынку найперш ацэняць жыхары Фрунзенскага раёна Мінска. На тэрыторыі размесцяцца пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, веладарожка, сцежка здароўя, а таксама горкі для зімовых забаў. Для аматараў ціхага адпачынку прадугледжаны месцы для настольных гульняў і пікнікоў. Новую зону адкрыюць да Дня Незалежнасці.

Рэканструкцыя працягваецца і ў парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, што ў Заводскім раёне Мінска. На месцы старых будынкаў чакаем скейт-парк, атракцыёны, новыя спартыўныя зоны. У абноўленым выглядзе адпачывальнікаў прымуць у пачатку ліпеня.