Камплекты цацак паводле казак можна ўбачыць у Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры

16 декабря 2016

Камплекты цацак паводле  казак можна ўбачыць у Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры. "Чыпаліна", "Марозка", "Залаты пеўнік" і "Рэпка" - рэтраспектыва далікатных экспанатаў савецкай эпохі - гэта прыватны збор калекцыянера з Віцебска  Наталлі Кавалёвай.  У яе калекцыі  больш за тры  тысячы навагодніх атрыбутаў.  У сталіцу прыехала крыху  больш за  восем  сотняў унікальных цацак.  Першыя  шары ручнога роспісу,  самаробныя ўпрыгажэнні ваенных  гадоў са шкла і дроту.

Асобы гонар калекцыі - цацкі на гастранамічную тэматыку. Напрыклад, савецкіх шкляных арэхаў  у зборы больш за пяць кілаграмаў,   свой асобны стэнд у кукурузы і баклажанаў.