Салдаты і афіцэры акультурваюць воінскія часці і вуліцы гарадоў

25 апреля 2020
Падтрымалі акцыю чысціні і вайскоўцы - па ўсёй краіне салдаты, афіцэры, прапаршчыкі і грамадзянскі персанал воінскіх часцей акультурвалі ўласную тэрыторыю, а таксама гарадскія помнікі, вуліцы і кварталы. У Мінску курсанты Ваеннай акадэміі сёння працуюць на тэрыторыі сваёй альма-матар. А за чысціню і дагледжанасць Алеі Славы ўзяліся вайскоўцы 120-й брыгады.