Хелену Мерааі праводзяць на дзіцячае "Еўрабачанне"

9 ноября 2017

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзяць праводзіны Хелены Мерааі на дзіцячае "Еўрабачанне". У караоке-клубе юную выканаўцу сабраліся падтрымаць зоркі беларускай эстрады.

Гэта Анастасія Ціхановіч, Ларыса Грыбалёва, а таксама дэлегаты нашай краіны на дарослым і дзіцячым "Еўрабачанні" - Юзары і Руслан Асланаў. Сачыць за ходам вечарынкі можна ў рэжыме рэальнага часу ў сацыяльных сетках Белтэлерадыёкампаніі. Нагадаем, 26 лістапада Хелена Мерааі прадставіць Беларусь на песенным шоу ў Тбілісі.