У Беларусі разглядаецца справа аб прававым рэгуляванні аховы выявы чалавека

30 октября 2018

У гэтыя хвіліны Канстытуцыйны суд Беларусі разглядае справу аб прававым рэгуляванні ў грамадзянскім заканадаўстве аховы выявы чалавека. Усё часцей у Інтэрнэце з'яўляюцца фатаграфіі людзей без іх згоды. Часам інфармацыя носіць зняважлівы характар, які закранае гонар і годнасць; змяшчае нумары тэлефонаў, адрас людзей, інфармацыю пра іх родных і блізкіх. Аўтар такога посту застаецца беспакараным, а чалавек, пра якога ідзе гаворка, трапляе ў непрыемную сітуацыю. Падобная справа ў нашай краіне разглядаецца ўпершыню. У Канстытуцыйным судзе не выключаюць, што рашэнне паслужыць падставай для змянення грамадзянскага заканадаўства.