У медальным заліку алімпійская зборная Беларусі захоўвае сёмую пазіцыю

19 февраля 2014

У скарбонцы каманды - 5 залатых узнагарод і 1 бронзавая. Лідзіруюць па-ранейшаму нямецкія спартсмены, на другім месцы - нарвежцы, замыкаюць тройку лідараў Нідэрланды.


Сёння на Алімпійскіх гульнях будзем хварэць за нашу змяшаную біятлонную каманду, у якой на старт эстафеты выйдуць Людміла Калінчык, Анастасія Дубарэзава, Уладзімір Чапелін і Яўген Абраменка. Пачатак гонкі ў 17:30, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 2. Выступіць сёння і Юрый Данілачкін у гіганцкім слаламе.