Мастацтва сучаснай Беларусі экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі

25 июля 2016

Выстава прымеркаваная да 25-годдзя дэкларацыі аб суверэнітэце аб гармоніі і паліфанічнаці беларускага мастацтва апошняй чвэрці стагоддзя. У залах выстаўленыя работы як маладых аўтараў, так і патрыярхаў нашай мастацкай школы, якія і перадавалі сучаснаму пакаленню акадэмічныя традыцыі. Алена Борматава пра тое, якой бачаць краіну беларускія мастакі.

Мастацтва сучаснай Беларусі ў адзінай выставачнай прасторы - жывапіс, графіка, скульптура. Сучаснасць арт-галіны на галерэйнай пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музея. Айчынную жывапісную школу экспазіцыя прадстаўляе ў розных стылявых напрамках, дзе нават народныя мастакі з класічнай акадэмічнай адукацыяй мяняюць свой стыль напісання.

Сярэдзіна 90-х - адраджэнне духоўнага жыцця Беларусі. Рэлігійная тэма, якая дзесяцігоддзямі была табу для творцаў, з'яўляецца і на палотнах нашых народных мастакоў. «Зіма ў Жыровічах» Шчамялёва і «Дыялогі» Вашчанкі. Філасофскі, пластычны, мастацкі дыялог папярэднікаў, паплечнікаў і нашчадкаў.

Аднолькавыя ўмовы для патрыярхаў, народных і моладзі. Побач з прафесарам Тоўсцікам яго настаўнікі і яго ж студэнты - стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Якая карціна будзе экспанавацца, народны мастак не ведаў.

Усе работы з запаснікаў нацмузея: тое, што трапляла ў фонды ў 90-я, і апошнія музейныя здабыткі. Экспануюць работы аўтараў з усіх рэгіёнаў. Развіццё беларускага мастацтва за чвэрць стагоддзя, апроч адзінай выставачнай прасторы, можна прасачыць і на старонках альбома. Там сабрана больш за сто мастацкіх твораў.