У Мінску прайшла ноч фітнесу

18 октября 2019

50 спартыўных устаноў па ўсім горадзе на адзін вечар сталі бясплатнымі. У Мінску прайшла ноч фітнесу. Людзі трэніраваліся ў любым з загадзя выбраных відаў: хакеі, футболе, плаванні, скалалажаніі, бегу, ёзе, фітнесе і іншых. Камусьці пашанцавала атрымаць майстар-клас ад прафесіяналаў. У аквапарк "Фрыстайл" зазірнула чэмпіёнка свету па плаванні Аляксандра Герасіменя. А ў адным  са спартыўных клубаў у цэнтры горада прайшла вечарынка  здаровага ладу жыцця са спецыяльным дыджэй-сэтам і розыгрышамі прызоў.

Сёлетняя  акцыя другая. Наведаць можна было любую колькасць трэніровак, але з адной умовай: мець спартыўную форму.