У Беларусі пачне працаваць нацыянальны адукацыйны партал

15 августа 2014

Прэзентацыя новага інтэрнэт-рэсурсу пройдзе ў Мінскай вобласці. Як адзначыў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, гэта будзе сапраўдная сацыяльная сетка для настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў.


Усяго ў верасні да вучобы прыступяць два мільёны студэнтаў і школьнікаў. За парты ўпершыню сядуць 104 000 першакласнікаў.


Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Новыя ўстановы адукацыі з'явяцца ў Гродне. Гэта вельмі сучасная школа. У Брэсце - дзве новыя школы. Адна прынцыпова новага тыпу, як цэнтр развіцця. У Мінску - чатыры новыя ўстановы адукацыі, амаль на 3 000 вучнёўскіх месцаў.


У новым навучальным годзе плануецца павялічыць зарплату педагогам, асабліва з вышэйшай кваліфікацыяй. Сталічны эксперымент па ўкараненні галіновай сістэмы аплаты працы правядуць у школах Гродна, Гомеля і Баранавіцкага раёна. Па-новаму ацэняць і прафесіяналізм школьных педагогаў на конкурсе Настаўнік года. А менавіта з'явяцца намінацыі на лепшага настаўніка матэматыкі, хіміі і пачатковых класаў.