Эліна Быстрыцкая святкуе 90-годдзе

4 апреля 2018

Актрыса тэатра і кіно Эліна Быстрыцкая сёння святкуе 90-годдзе. З юбілеем народную артыстку СССР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Падчас вайны Эліна Быстрыцкая падлеткам працавала ў франтавым шпіталі. У 1944-м дзяўчына паступіла ў медыцынскі тэхнікум, які скончыла на выдатна. А ўжо ў 1951-м стала студэнткай Інстытута тэатральнага мастацтва.

Сапраўдную вядомасць артыстцы прынёс фільм "Няскончаная аповесць". У снежні 1955-га Быстрыцкую ўключылі ў афіцыйную дэлегацыю на першым Тыдні савецкага фільма ў Парыжы. Мільёны гледачоў любяць актрысу за ролю Аксінні ў знакамітым фільме "Ціхі Дон". Пазней Эліна Быстрыцкая пачала выкладаць у якасці прафесара ў Тэатральным вучылішчы імя Шчэпкіна.