Рэкамендацыі ДАІ

27 января 2021
Валерый Масенза, начальнік АДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска: "Нагадваю, што ўдзельнікам дарожнага руху, менавіта вадзіцелям, пры выбары хуткасці руху трэба ўлічваць умовы надвор'я, стан праезнай часткі. Многія аўтааматары, калі выязджаюць на працу, часта забываюць пачысціць свой транспартны сродак. Гэта пагаршае агляд праезнай часткі". 

Таксама ДАІ раіць аўтамабілістам, калі яны знайшлі на дарозе ці ў двары паваленае дрэва або канструкцыю, патэлефанаваць па нумары 102. Камунальныя або іншыя службы аператыўна ліквідуюць перашкоды.