Антон Смольскі заваяваў бронзу на Кубку Садружнасці па біятлоне ў Мурманску

14 апреля 2024

Антон Смольскі - пераможца агульнага заліку Кубка Садружнасці. Капітан зборнай Беларусі па біятлоне захаваў жоўтую майку лідара спаборніцтваў. Усё вырашылася на заключным этапе турніру ў Мурманску, дзе інтрыга захоўвалася да апошняй гонкі - мас-старту. У выніку Смольскі з бронзай сёння і лепшы ў сезоне. Падрабязнасці ў рэпартажы Андрэя Казлова (гл. відэа).