Казахстан здымае ў Мінску ваенную драму "Лета 1941-га года"

5 июня 2021

22 чэрвеня - сумная дата для краін усяго былога Савецкага Саюза. Гэты дзень падзяліў жыццё на да і пасля. Сёлета споўніцца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай. Тыя падзеі 1941-га для нас прыклад подзвігу ў народным адзінстве незалежна ад нацыянальнасці. У гэтыя дні ў беларускіх лясах ідуць здымкі казахскай ваеннай драмы "Лета 1941-га года" аб барацьбе і жыцці партызан. Сцэнарый заснаваны на рэальных падзеях. Дабіцца пэўнай дакладнасці дапамагаюць эксперты "Беларусьфільма" і прадзюсарскай кампаніі "Белраскіно". Падрабязнасці аб фільме і дэталі здымак у матэрыяле Лідзіі Заблоцкай (відэа).