Беларускія танцавальныя дні на еўрапейскай сцэне

19 июня 2017

Спадчына Беларусі ў танцавальным жанры на еўрапейскай сцэне. Два знакамітыя харэаграфічныя калектывы - "Харошкі" і Дзяржаўны ансамбль танца - адправяцца ў маштабны тур па Еўропе. Гэтыя гастролі пачынаюць акцыю Belarus Day. Танцавальныя праграмы будуць з гістарычнай, фальклорнай, музычнай і этнічнай спадчыны нашай краіны. Вядома, што тур ансамбля "Харошкі" пачнецца на гэтым тыдні і пройдзе ў сталіцах Заходняй Еўропы. У паўночнай частцы выступіць Дзяржаўны ансамбль танца.

Ірына Дрыга, першы намміністра культуры Беларусі: "Асноўная мэта гэтай акцыі – гэта, па-першае, паказаць дасягненні беларускай культуры ва ўсіх яе рознабаковасцях, аб тым, як мы захоўваем старажытныя традыцыі, аб тым, як мы іх увасабляем і ў сучасным мастацтве, і аб тым, як гэтыя старажытныя традыцыі захоўваюцца ў сучасных танцах і перадаюцца сучаснай творчай моладдзю".

Гастролі танцавальных калектываў таксама прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Беларусі. Важна, што ўсе канцэрты Belarus Day пройдуць на дабрачыннай аснове. Гэта першы падобны тур, і ён носіць іміджавы характар.