Магілёўская кампанія неабгрунтавана завышала цэны на садавінагародніную прадукцыю

26 сентября 2023

Падчас сумеснай праверкі Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці і фінансавай міліцыяй рэгіёна перарвана незаконная дзейнасць прыватнай арганізацыі, якая рэалізоўвала тавары па неабгрунтавана завышаных цэнах. У ліку контрагентаў камерцыйнай кампаніі таксама значыліся дзяржарганізацыі.

Магілёўская кампанія тры гады набывала ў сельгасвытворцаў садавінагародніную прадукцыю і пастаўляла яе па завышаных цэнах ва ўстановы адукацыі і аховы здароўя. У асобных выпадках аптовая надбаўка перавышала дапушчальную ў некалькі разоў.

Органамі фінансавых расследаванняў устанаўліваюцца іншыя суб'екты гаспадарання дзяржсектара, якія карысталіся паслугамі прыватнага таварыства.