Святкаванне Раства будзе працягвацца да 1 студзеня

25 декабря 2015

Святкаванне Раства працягвацца яшчэ восем дзён - да 1 студзеня, калі адзначаецца Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Эстафету начных урачыстасцяў падхапілі ранішнія службы. Па традыцыі самыя раннія адбыліся ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску. 

Як спяваецца ў старажытнай калядцы: «Хрыстос нарадзіўся – Бог аб'явіўся!» Ужо 12 гадзін, як свята Раства ўвайшло ў свае правы і збірае вернікаў, якія жывуць па грыгарыянскім календары, на паклон нованароджанаму Збавіцелю і яго Маці Марыі. Самыя шчырыя каталікі, вядома, сустрэлі першую калядную зорку. Але ж, такое бывае толькі некалькі разоў на год, дзверы каталіцкіх храмаў з ночы не зачыняюцца ўсе суткі. Напрыклад, мы з сямі раніцы пачалі аб'езд сталічных касцёлаў і можам пацвердзіць: Мінск жыве Раством, а сталічным рэкардсменам і ў колькасці калядных службаў, і ў часе іх правядзення, і ў колькасці вернікаў з'яўляецца касцёл Святых Сымона і Алены. Зараз поўдзень – і знаходзячыся каля Чырвонага касцёла, мы можам сведчыць: дарожка да яго не пусцее, а на рахунку святароў ужо пятая імша. Службы ідуць на беларускай, рускай і польскай мовах.

Службаў тут сёння будзе роўна дзесяць. Пакладзеная апоўначы ў яслі сімвалічная лялечка-дзіця збірае да сябе людзей ажно да адзінаццаці вечара. Увогуле ў каталікоў прынята сустракаць Раство… тройчы! Выконваецца старажытная абрадавая традыцыя трох імш: першая служба – уначы, як сімвал нараджэння Бога ў слове. Потым служба на золку – гэта знак з'яўлення Хрыста на зямлі, ад жанчыны. І трэцяя літургія – дзённая, яна азначае нараджэнне Бога ў душы верніка. А гэта і ёсць сэнс і мэта веры: Хрыстос, які з'явіцца ў думках, у сэрцы і ў справах кожнага чалавека!

Раство – свята сямейнае. У касцёле - усе пакаленні. Шмат дзяцей. Што да Чырвонага касцёла, то не сакрэт, што калісьці ён быў пабудаваны шляхцічам Эдвардам Вайніловічам у гонар сваіх дачасна страчаных сына і дачкі. Ёсць паданне, што іх анёльскія душы апякуюць сённяшнім малым. Імправізаваная калядная кампазіцыя са сцэнай Божага Нараджэння і цацкамі, што сімвалізуюць Марыю, Іосіфа, вешчуноў і, вядома, самога Хрыста, – цэнтр дзіцячай увагі.

На Раство прынята спавядацца і прымірацца. Таму каталікі дзеляць паміж сабой аплаткі – спецыяльны прэсны хлеб, сімвал Раства. Менавіта ў гэтыя хвіліны завяршылася аплаткавая сустрэча кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі з дзецьмі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пасля галоўнага вячэрняга набажэнства наведаў парафію Святога Іаана Хрысціцеля ў Серабранцы. Раство працягваецца. На Беларусі яго сустракаюць каля паўтара мільёна вернікаў і больш за шэсцьсот парафій.