40 палоцен ад мастака Кожуха, творы вучняў Савіцкага, выстава ад фотамастака Кухарчука - прэм'ерны марафон захапіў галерэі Беларуси

9 февраля 2024

Беларускі саюз мастакоў увайшоў у новы «Фазіс». Прастора Палаца мастацтваў транслІруе арт-філасофію дызайнера Вольгі Жэбінай. А ў былых майстэрнях Міхаіла Савіцкага зноў загучала яго імя. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прэзентаваў творы вучняў народнага мастака. Прэм'ерны марафон захапіў і іншыя галерэі. Лідзія Заблоцкая запрашае на "Праменад".

На гэтым тыдні аб'ядналіся Кітай і Драгічын Брэсцкай вобласці. Адной прасторай Мастацкага. Страйк выставачных прэм'ер. Этнамадэрнавы свет моваю Уладзіміра Кожуха ў не менш эксперыментальным корпусе на Маркса. А традыцыйнаму галоўнаму далі паказваць класіку кітайскай культуры.

Гэта першая лакацыя арт-маршруту. Сяродкрыжжа стала філіялам народнай свядомасці Кітая. Аўтары экспазіцыі перагледзелі калекцыю выключна Мастацкага музея. Адабрана больш за 80 твораў, частка  прапанавана гледачам упершыню.

70 крокаў "па чыстай рацэ, дзе ачышчаецца сэрца". Такая філасофія экспазіцыі, "прывітанне" ад паэта Лі Бо. Яна - чырвонай стужкай праз тры блокі. Тут і знакі народных свят, і каліграфія чыноўнікаў Кітая, і давоскія вобразы.

І выключна роднае, зразумелае - ад мастака Уладзіміра Кожуха. "Суровы" рэалізм 70-х у дуэце з сакральным этнамадэрнам. Жанчыны, пейзаж, міфалогія і хрысціянства - на 40 палотнах. Яны з фондаў Мастацкага і збору сям'і аўтара. Гэта выстава-прысвячэнне - летась мастаку споўнілася б 70.

Праз алей Кожух агаліў нерв грамадства. Усё па канонах народнага Савіцкага, аднаго з настаўнікаў мастака.

У мастацкай галерэі імя Героя Беларусі  кожны дзень да 25 лютага распавядаюць рэальныя жыццёвыя гісторыі, але яны без гука. Праз фота. Выстава ад аматарскага "Фотаклуба Мінска".

Успрымаць як справаздачу. Паўсотні фіксатараў наваколля, у якіх трэцяе вока – аб'ектыў. Тут дэбютанты і профі. Сюжэты, як і час стварэння, розныя. Ад урбаністычных пейзажаў да рэпартажаў сафары. Але кожнае фота абавязкова з прысвячэннем першаму старшыні фотаклуба.

Вялікая выстава з акцэнтам на фотамастака Анатоля Кухарчука. «Крык птушкі» стаў лейтматывам персанальнай галерэі.

У нацыянальнай бібліятэцы не толькі візуальны пераказ, а запрашаюць да чытання арыгінальных дзённікаў партызанаў. Лісты, ад якіх павявае ваенным попелам і праўдай фашысцкага пекла.

"Малюнкі ваеннай эпохі" схаваны за шклом. Каб не загубіць гісторыю. Тут агітацыйныя і сатырычныя плакаты расказваюць пра настрой 40-х разам з пасляваеннымі лінагравюрамі з кніжак. Сумленны позірк сведкаў на вайну шукалі разам і Нацыянальны архіў, і Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай, і Беларускі саюз мастакоў.

А праз гадзіну з Белдзяржфілармоніі будзе чутны голас не то Элвіса Прэслі, не то Валянціна Лакодзіна. Як уваскрэсне кароль рок-н-ролу?  Ці проста прысвячэнне? Даведаюцца ўладальнікі квіткоў на канцэрт.