Матчы Расійскай прэм'ер-лігі з 17 ліпеня будзе трансліраваць "Беларусь 5"

17 июля 2022

Тэлеканал "Беларусь-5", пачынаючы з сённяшняга дня, у сваю сетку вяшчання ўключае паказ матчаў Расійскай прэм'ер-лігі. Паядынкі наймацнейшага футбольнага дывізіёна чэмпіянату нашых усходніх суседзяў будуць трансліравацца ў максімальным аб'ёме,  падкрэсліў галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5"  Павел Булацкі. Але на гэтым спартыўны канал спыняцца ў новым сезоне не збіраецца.

Сёння ў 19:50 вас чакае прамая трансляцыя паядынку першага тура РПЛ паміж маскоўскім "Дынама" і "Растовым". Не прапусціце!