На беларуска-літоўскай мяжы казуля заблыталася ў дроце агароджы і загінула

29 апреля 2024

Смаргонскія пагранічнікі знайшлі казулю, якая заблыталася ў дроце еўрапейскай агароджы. Гэта адбылося 26 красавіка, аб здарэнні быў праінфармаваны сумежны бок. І праз гадзіну на месца прыехалі літоўскія службы. Мяркуючы па відэа з камер назірання, казуля загінула ад атрыманых ран (тушу жывёліны проста пагрузілі ў прычэп машыны). Якая карысць Літве ад агароджы - сказаць цяжка, а вось якую шкоду яна нанесла прыродзе, можна ацаніць: на літоўскай мяжы загінула 27 дзікіх звяроў, у тым ліку 16 ласёў, 10 казуль і адзін алень.