Чарговая трагедыя пасля родаў дома

29 сентября 2017

Следства высвятляе акалічнасці смерці двух нованароджаных дзяцей і іх маці ў Беразіно. Паводле звестак СК, 29-гадовую жанчыну прымусова прывезлі ў бальніцу з моцным крывацёкам. Хуткую выклікала сваячка. Але нягледзячы на намаганні ўрачоў парадзіха памерла.

Да яе дамоў выехалі эксперты. У ваннай яны знайшлі двух нованароджаных без прыкмет жыцця. Следства высветліла, што жанчына ўтойвала сваё становішча і не стаяла на ўліку па цяжарнасці і родах. Яна была замужам, разам з мужам гадавала 6-гадовага сына. Ідзе расследаванне.