Францыя ўвяла войскі ў Новую Калядонію з-за пагромаў

16 мая 2024

Францыя ўвяла войскі ў Новую Калядонію і заблакавала TikTok на фоне пагромаў на востраве. Уведзены статус надзвычайнай сітуацыі. Рашэнне прынялі на фоне пратэстаў з-за закону, які пашырае выбарчыя правы французаў, якія жывуць у Новай Калядоніі. Праціўнікі ініцыятывы лічаць, што ён прыслабіць правы карэнных жыхароў.

Раней мірная дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасці вострава ў сталіцы Нумеа перарасла ў пагромы, былі спалены і разрабаваны магазіны, аптэкі, АЗС і аўтамабілі. Пацярпелі сотні чалавек, у тым ліку дзясяткі праваахоўнікаў. Чатыры чалавекі загінулі.