У Перу аўтобус упаў з абрыву, загінулі 25 чалавек

30 апреля 2024

Смяротнае ДТЗ адбылося ў Перу: аўтобус упаў у раку з вышыні 200 метраў. Загінулі 25 чалавек, 17 - атрымалі раненні, большасць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Адзначаецца, што пасля падзення аўтобус з больш як паўсотняй пасажыраў апынуўся на беразе ракі, некаторых панесла плынню.

Аварыя стала самай смяротнай у краіне за апошнія два гады. Пры гэтым толькі летась там зарэгістравана больш як 3 тысячы смерцяў у выніку ДТЗ.