Выявіць магчымыя захворванні можна ў кабінеце дыспансерызацыі ў паліклініках Мінска, даведаліся, што для гэтага неабходна

6 мая 2024

Лепш папярэдзіць, чым лячыць! Кабінеты дыспансерызацыі працягваюць адкрываць у паліклініках Мінска.  Галоўная задача - правесці поўны аналіз і выявіць магчымыя захворванні на ранніх стадыях. Для гэтага неабходна запісацца на прыём да ўрача, запоўніць анкету і прайсці першасны агляд. Пасля размовы з урачом агульнай практыкі пацыентаў пры неабходнасці адпраўляюць да вузкіх спецыялістаў.

Асноўны акцэнт - на папярэджанне сур'ёзных сардэчна-сасудзістых і інфекцыйных захворванняў, а таксама праблем з нервовай сістэмай.