Выбух на шахце пад Луганскам. 3 чалавекі загінулі, 14 застаюцца пад заваламі

26 апреля 2019
У гэтыя хвіліны ў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы ідзе выратавальная аперацыя. З-за выбуху на шахце пад зямлёй аказаліся заблакіраванымі гарнякі.  3 чалавекі загінулі, яшчэ 14 застаюцца пад заваламі. Прычына  надзвычайнага здарэння - уцечка метану. З-за чаго адбылася ўспышка - высвятляецца.