Якія мясціны прыцягваюць балельшчыкаў паміж хакейнымі матчамі?

14 мая 2014
Ужо шосты дзень запар Мінск жыве хакеем. Літаральна праз гадзіну пачнуцца гульні Швейцарыі з Германіей, і адначасова за тытул пераможцаў будзе змагацца Чэхія з Італіяй.


Турыстычныя аб'екты Беларусі ў дні чэмпіянату ставяць рэкорды па наведвальнасці. У мінулыя выхадныя толькі славутасці Нясвіжа наведалі амаль 15 тысяч чалавек. Якія яшчэ аб'екты карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў ў перапынках паміж хакейнымі матчамі?



Расказвае Наталля Кузьміцкая.

Cёння ўжо шосты дзень спаборніцтваў, але хакейныя балельшчыкі працягваюць прыбываць. Адразу пасля засялення некаторыя ідуць запісацца не толькі на экскурсію па Мінску, але і набыць тур па славутасцях Беларусі. Дарэчы, самыя папулярныя маршруты - Дудуткі, Нясвіж, Курган Славы і Лінія Сталіна, былі нават групы ў Полацк.

Наперадзе яшчэ больш цікавых мерапрыемстваў: 17 мая Ноч музеяў, у суботу зноў вечарына для аматараў джаза. У хуткім часе адкрыццё і новай мастацкай выставы на плошчы Якуба Коласа.


Усё ж самыя папулярныя месцы ў горадзе - зоны гасціннасці і галоўныя спартыўныя пляцоўкі. Відавочна, што сёння, як і ў іншыя дні чэмпіянату, там будзе аншлаг.


Наша каманда сёння не гуляе. Аднак пабалець будзе за каго. На Мінск-Арэне ў 16:45 сустрэнуцца зборныя Швейцарыі і Германіі. У гэты ж час на Чыжоўка-Арэне пачнецца матч Чэхія - Італія. У 20:45 на лёд Мінск-Арэны выйдуць каманды са Славакіі і Нарвегіі, а на Чыжоўка-Арэне - дружыны з Расіі і Казахстана.